Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэстаг прапанаваў ураду Нямеччыны плян падтрымкі Беларусі. Што ў гэтым пляне


Пасяджэньне Бундэстагу, ілюстрацыйнае фота

Нямецкі Бундэстаг прыняў у сераду, 4 лістапада, рэзалюцыю з заклікам неадкладна вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў і правесьці ў краіне паўторныя выбары прэзыдэнта, паведамляе DW.

Акрамя таго, дакумэнт зьмяшчае пералік канкрэтных захадаў, накіраваных на ўзмацненьне структур грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, падтрымку незалежных СМІ і асоб, якія пацярпелі ад рэпрэсій уладаў.

  • Бундэстаг не прызнае афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня 2020 году;
  • асуджае дзеяньні беларускіх уладаў, cкіраваныя на задушэньне пратэстаў;
  • патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій супраць апазыцыі;
  • патрабуе ўвядзеньня пэрсанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага найбліжэйшага атачэньня, а таксама супраць адказных за палітычныя рэпрэсіі, гвалт і фальсыфікацыю выбараў;
  • заклікае да актыўнага ўключэньня ў запуск перамоўнага працэсу ў Беларусі ня толькі АБСЭ, але і Расеі,
  • заклікае фінансава дапамагчы тым, хто пацярпеў падчас задушэньня пратэстаў у Беларусі ці быў звольнены за ўдзел у страйках;
  • прапаноўвае палегчыць уезд у Эўропу беларускім грамадзянам, якія падпалі пад палітычныя рэпрэсіі;
  • заклікае пашырыць фінансаваньне праграм падтрымкі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку незалежных прафсаюзаў і страйкамаў;
  • заклікае ўрад Нямеччыны падтрымаць беларускіх журналістаў і незалежныя СМІ;
  • прапануе ўраду даць магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю ў ЭЗ студэнтам, адлічаным з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту;
  • прапануе перагледзець праграмы фінансавай падтрымкі беларускай эканомікі па лініі Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця такім чынам, каб яны ішлі «на карысьць перш за ўсё грамадзянскай супольнасьці, а не дзяржаўным структурам».

У дакумэнце гаворыцца, што дапамога беларускай грамадзянскай супольнасьці павінна быць улічаная падчас бюджэтных слуханьняў. Прынятая рэзалюцыя носіць рэкамэндацыйны характар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG