Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня толькі выбары прэзыдэнта: за што яшчэ галасавалі амэрыканцы 3 лістапада


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Разам з прэзыдэнцкімі выбарамі амэрыканцы выбіралі новы поўны склад Палаты прадстаўнікоў і траціну складу Сэнату.

Паводле апошніх дадзеных, на выбарах у Палату прадстаўнікоў перамагаюць дэмакраты, якія мелі большасьць і ў бягучым складзе палаты.

Але ў некаторых штатах адбываліся таксама мясцовыя рэфэрэндумы.

  • Флорыда прагаласавала за падвышэньне мінімальнага заробку да 15$ за гадзіну.
  • Місісіпі зацьвердзіў новы сьцяг з кветкай магноліі замест канфэдэратыўнага знака. Заканадаўцы штату вырашылі адмовіцца ад старога сьцяга ў чэрвені гэтага году.
  • Арэгон стаў першым штатам, дзе больш ня будуць крымінальна перасьледаваць за невялікую колькасьць какаіну, гераіну, мэтамфэтаміну і іншых наркотыкаў.
  • Нью-Джэрзі і Арызона легалізавалі марыхуану.
  • Каліфорнія прагаласавала за тое, каб людзі, занятыя ў такіх кампаніях, як Uber, а таксама ў дастаўцы ежы і іншых тавараў, лічыліся кантрактнікамі, а ня штатнымі супрацоўнікамі. Кампаніі, якія выступалі за гэтую зьмену закону, выдаткавалі на лабіяваньне 190 мільёнаў даляраў, каб не запісваць кіроўцаў, якія працуюць няпоўны дзень, як супрацоўнікаў.
  • Каларада прагаласаваў супраць забароны абортаў на позьняй стадыі цяжарнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG