Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гурт запісаў песьню пра беларускія пратэсты на верш гішпанскай паэткі


«Марш справядлівасьці» ў Менску 20 верасьня

Гішпанская паэтка Анхэля Эсьпіноса Руіс напісала верш «Усе мы» пра беларускае змаганьне, а гурт Atesta запісаў на гэтыя словы песьню.

Гурт Atesta, які заснаваў бас-гітарыст Аляксей Паўловіч разам са сваёй дачкой Ульлянай Паўловіч, паўстаў у 2018 годзе, калі Ўльляне было 13 год, піша TuzinFM. Менавіта яе вакал гучыць у новай песьні, якая зьявілася 2 лістапада ў інтэрнэце. Музыка напісана на верш гішпанскай паэткі Анхэлі Эсьпіносы Руіс, якая пракамэнтавала «Свабодзе» гісторыю стварэньня тэксту.

«Напісаліся гэтыя радкі 12 верасьня, калі прайшло больш за месяц ад пачатку Беларускай Рэвалюцыі. Гэта была нядзеля, перад чарговым маршам пратэсту. У тыя дні прыходзіла чыстае захапленьне адважнымі беларусамі і беларускамі. Да таго ж супрацьстаяньне беларусаў рэжыму ўжо насіла для мяне асабістыя нюансы — на папярэднім маршы затрымалі дваіх маіх найлепшых сяброў. Таму я добра ўсьвядоміла, што трэба змагацца супраць крывавай сыстэмы ўсімі сіламі.

Анхэля Эсьпіноса Руіс
Анхэля Эсьпіноса Руіс

Паколькі цяпер я не магу прыехаць у Беларусь, дык змушана шукаць іншыя сродкі дапамогі, салідарнасьці, барацьбы. Таму спрыяю рэвалюцыйнаму настрою інфармацыйнымі і мастацкімі сродкамі, у маім выпадку вершамі», — расказала Свабодзе Анхэля Эсьпіноса Руіс.

Для гішпанскай паэткі, якая дасканала вывучыла беларускую мову і шмат разоў прыяжджала ў Беларусь, сталася сюрпрызам, што на ейны верш запісалі песьню.

Яна ведае асабіста многіх музыкаў з краіны, але з Ульлянай і Аляксеем Паўловічамі дагэтуль была толькі ў сябрах на фэйсбуку і ніколі не размаўляла. Якраз у сацыяльнай сетцы паэтка апублікавала свой верш. Пра тое, што на гэтыя словы будзе музычная кампазыцыя, Анхэля даведалася толькі тады, калі Atesta папрасіла дазволу на невялікія зьмены ў тэксьце, «каб мэтрыка супадала з нотамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG