Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што выбухнула сёньня перад камэрамі здымачнай групы СТБ?


Марш у Курапаты
Марш у Курапаты

СМІ сёньня паведамілі, што каля «Макдональдсу» на скрыжаваньні з Лагойскім трактам нешта гучна выбухнула. На відэа, дасланым ў Onliner чытачом, відаць выбух, які акурат зьняла здымачная група СТБ на чале з Грыгорыем Азаронкам.

«Наша ніва» публікуе сьведчаньне відавочца, які зь сябрамі сядзеў на тэрасе і «бачыў усю карціну ад пачатку да канца».

«Азаронак з апэратарам і парай ціхароў адышлі ад амапаўцаў мэтраў на дваццаць, пасля чаго зь іх дружнага калектыву вылецела сьвятлашумавая граната і выбухнула проста перад ланцугом. Калі б я не сядзеў за 20 мэтраў ад гэтай сцэны, то не паверыў бы, што такія пастаноўкі на самай справе бываюць».

АМАП, паводле відавочцы, ніяк на кідок не рэагаваў, пасьля здымкаў узвод адразу сышоў.

Журналісты «Эўрарадыё» сумясьцілі два відэа — з СТБ і з тэлеграм-каналу, зь якіх можна зрабіць выснову, што пэтарда скача па зямлі акурат з таго боку, дзе знаходзяцца апэратар і Грыгорый Азаронак.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG