Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 260 чалавек затрымалі 1 лістапада падчас пратэстаў у Беларусі, — праваабаронцы


Марш у Курапаты, Менск, 1 лістапада.

У нядзелю 1 лістапада ў Менску праходзіць традыцыйная дэманстрацыя пратэсту – марш «Дзяды супраць тэрору» накіравалася ў Курапаты.

Марш пачаўся з разгону калёны на праспэкце Незалежнасьці з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і стрэлаў у паветра. Пасьля сілавікі ня раз атакавалі калёны ў розных кропках маршруту, хапаючы і зьбіваючы дэманстрантаў.

ГУУС Менскага гарвыканкаму пацьвердзіла факты затрыманьняў.

Праваабаронцы «Вясны» апэратыўна складаюць сьпіс затрыманых. Па стане на 22:40 вядомыя больш як 260 прозьвішчаў затрыманых. Сьпіс абнаўляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG