Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прапанавалі прайсьці ў аўтазак». У Менску затрымалі бацьку пяцёх дзяцей


Ілюстрацыйнае фота

Пра затрыманьне мужа паведаміла ў сваім інстаграме Алена Валкановіч. Жанчына цяжарная шостым дзіцём. Зь яе словаў, мужа затрымалі падчас укладаньня рэчаў у радзільню.​

«Зьбіралі торбы, прасавалі дзіцячыя рэчы. Пазваніў тэлефон у мужа, ён сказаў, што адлучыцца на пяць хвілін, тэрмінова патрэбная дапамога. Бо мы пераяжджалі нядаўна, я падумала, што патрэбна дапамога суседзям перанесьці рэчы. І муж выйшаў у хатнім адзеньні, майка з кароткім рукавом».

Паводле Алены, дзьве гадзіны тэлефон яе мужа маўчаў. Пазьней яна атрымала паведамленьні ад суседзяў, якія напісалі, што 5-6 чалавек у балаклавах напалі і зацягнулі ў аўтазак некалькіх чалавек. Сярод іх быў і муж Алены. Дэталі ёй расказаў пазьней адвакат.

«Пад’ехалі людзі ў масках, стаялі мой муж, дзяўчына і хлопец. І прапанавалі прайсьці ў аўтазак. Мой, мяркуючы па відэа і апісаньнях, пачаў пытацца: за што? За што атрымаў удар у твар. І ўсе потым пайшлі ў аўтазак».

Затрыманых адвезьлі ў Маскоўскае РУУС. Судзіць мужчыну будуць за хуліганства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG