Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане прайшоў мітынг за палітычныя рэформы


Мітынг

На акцыю ў Алма-Аце прыйшло зь пяцьсот чалавек. Яны патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і ўвядзеньня правілаў, якія дазволяць вылучацца на выбарах беспартыйным кандыдатам.

У найбуйнейшым горадзе Казахстану Алма-Аце каля пяцісот чалавек у суботу, 31 кастрычніка, сабраліся на плошчы імя Валіханава каля будынку Акадэміі навук, каб запатрабаваць правядзеньня палітычных рэформаў.

Па выніках мітынгу была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў і ўвесьці ў Казахстане зьмешаную выбарчую сыстэму, якая зробіць магчымым вылучэньне беспартыйных кандыдатаў.

Узгоднены з уладамі мітынг прайшоў, у цэлым, спакойна і без затрыманьняў. Паліцыянты, якія стаялі ў ачапленьні, зрэдку рабілі заўвагі людзям, якія здымалі ахоўныя маскі.

Невялікі пярэпалох выклікала зьяўленьне ў натоўпе мужчыны ў парыку і ружовай сукенцы, які выступіў у абарону правоў трансгендэраў. Абураныя ўдзельнікі назвалі яго правакатарам, разьбілі яму нос і выпіхнулі з сваіх шэрагаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG