Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 5 тысяч чалавек бяруць удзел у 26-гадзінным Усясьветным кангрэсе беларусаў


Апоўначы 31 кастрычніка ў онлайн-фармаце пачаўся 26-гадзінны Ўсясьветны кангрэс беларусаў. Яго арганізавала супольнасьць «Беларусы замежжа», у якую ўваходзяць беларускія дыяспары з чатырох дзясяткаў краін, паведаміў БелаПАН.

За выступамі і дыскусіяй можна сачыць на Youtube-канале.

Паводле сакратара супольнасьці Арцёма Лядоўскага, галоўная задача кангрэсу — пачатак адкрытай грамадзкай дыскусіі аб прычынах цяперашняга беларускага крызісу і ягоных пасьледках.

«Сярод ас ёсьць людзі ўсіх прафэсій, наш супольны досьвед — сотні гадоў», — сказаў Лядоўскі.

На адкрыцьці кангрэсу выступіла Сьвятлана Ціханоўская. Яна выказала ўпэўненасьць, што кангрэс дапаможа знайсьці «выйсьце з крызісу, да якога давёў цяперашні рэжым».

Кангрэс таксама павітала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка і Сяргей Дылеўскі.

Паводле арганізатараў, на кангрэсе выступяць больш як 100 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG