Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на Акрэсціна затрымалі групу анархістаў


Мур турмы на Акрсьціна пасьля Маршу вызваленьня 4 кастрычніка
Мур турмы на Акрсьціна пасьля Маршу вызваленьня 4 кастрычніка

Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля турмы на Акрэсціна затрымалі група актывістаў анархісцкага руху, паведамляе сайт «Вясны».

Вядома, што сярод затрыманых таксама журналістка Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і толькі вызвалены Аляксандар Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе — высьвятляецца.

Праваабаронцам вядома, што як мінімум адзін чалавек з затрыманай групы знаходзіцца ў Заводзкім РУУС Менску.

Сярод затрыманых, паводле «Вясны» таксама муж і жонка Аляксандр і Натальля Сенкавец, Улад Машчук, Ларыёнава, Гарбаценка.

Сёньня ў першай палове дня стала вядома, што ў ноч на 29 кастрычніка пры перасячэньні мяжы зь Беларусьсю памежнікі затрымалі былога палітвязьня і актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, піша Праваабарончы цэнтар ​«Вясна».

Ягоным бацькам пра гэта паведамілі з памежнага пераходу ў Ельску. Па словах спадарыні Валянціны, маці Ігара, яны з мужам доўга намагаліся даведацца пра яго далейшае месца знаходжаньня. Спачатку памежнікі казалі, што сына адправілі ў Каленкавічы, аднак у мясцовым аддзяленьні міліцыі ад камэнтароў устрымаліся. Толькі ў канцы ўчорашняга дня стала вядома, што ён нібыта ў Мазыры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG