Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій створаны Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці


Мэдыкі на маршы ў Магілёве 15 жніўня 2020 году.
Мэдыкі на маршы ў Магілёве 15 жніўня 2020 году.

Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці дапаможа лекарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Фонд ставіць на мэце бараніць правы мэдыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій уладаў, і разьвіваць міжнароднае супрацоўніцтва па прафэсійнай лініі.

Каардынатарамі фонду выступілі лекарка Анастасія Піліпчык, якая кіравала аддзелам мэдычнага абслугоўваньня спартовых аб’ектаў фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 году», і Андрэй Ткачоў — адзін з арганізатараў руху by_covid.

Паведамляецца, што фонд цесна супрацоўнічае з супольнасьцю беларускіх мэдыкаў «Белые халаты» і фондам BySOL. Яго дзейнасьць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і дзелавых колаў па ўсім сьвеце.

Падрабязнасьці на старонцы фонду ў Фэйсбуку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG