Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дацэнтка Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, якая абвясьціла страйк, у турме на Акрэсьціна

абноўлена

Страйк студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ

Звольненая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна. Паводле мужа, яна застанецца за кратамі да суду, паведамляе тэлеграм-канал «​МГЛУ за свабоду»​.

30 кастрычніка каля 200 чалавек сабраліся каля ўваходу ва ўнівэрсытэт, каб падтрымаць дацэнтку катэдры італьянскай мовы Натальлю Дуліну, а таксама ўсіх іншых адлічаных студэнтаў і звольненых выкладчыкаў.

Людзі прыйшлі з плякатамі, скандавалі: «Дуліна, мы ганарымся!», «Жыве Беларусь!», «Саша, ты адлічаны!».

Натальля Дуліна паведаміла журналістам, што яе звальняюць з ВНУ разам з двума калегамі за тое, што яны далучыліся да страйку. Пасьля таго як акцыя салідарнасьці скончылася, яна вярнулася ў будынак.

Калегі кажуць, што чакалі яе на выхадзе з унівэрсытэту, аднак сілавікі скруцілі яе так хутка, што ніхто не пасьпеў нават зафіксаваць гэты момант на відэа.

  • 27 кастрычніка на нарадзе па падрыхтоўцы Ўсебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Хто выйшаў у парушэньне закону на несанкцыянаваныя акцыі, пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх, як я казаў, каго ў войска, а каго на вуліцу. Няхай ходзяць па вуліцы. Але яны павінны быць адлічаны з ВНУ. Тое ж самае выкладчыкі, іх таксама адзінкі, якія брыдка сябе вядуць у ВНУ».
  • Дацэнтка катэдры італьянскай мовы Натальля Дулін прапрацавала ў МДЛУ 29 гадоў. Разам з двума іншымі выкладчыкамі яе звольнілі з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Сёньня стала вядома, што ўнівэрсытэт з салідарнасьці з калегамі пакінула прафэсарка катэдры агульнага мовазнаўства Алена Лукашанец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG