Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выказвала пратэст зэфіркай». Суд у Жодзіне пакараў пэнсіянэрку


«Ланцуг салідарнасьці» у Жодзіне
«Ланцуг салідарнасьці» у Жодзіне

Два дні ў жодзінскім гарадзкім судзе разглядалі справу 75-гадовай Іраіды Міско паводле фактаў яе ўдзелу ў «масавых мерапрыемствах». Шэсьць пратаколаў прадставілі ў суд міліцыянты, якія здымалі яе на відэа, па кожным праходзіў разбор.

Як піша выданьне Ex-Press.by, 75-гадовая кандыдатка сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско, якая больш за 40 гадоў займалася навукай у НДІ земляробства і расьлінаводзтва НАН Беларусі, з дня прэзыдэнцкіх выбараў выказвае сваю грамадзянскую пазыцыю з упэўненасьцю, што такое права ёй гарантаванае Канстытуцыяй. Пра гэта яна казала на адным з папярэдніх паседжаньняў.

Гэтым разам супраць навукоўкі сьведчылі пяць людзей у пагонах: супрацоўнікі аддзяленьня аховы грамадзкага правапарадку Яўген Вайніловіч, намесьнік начальніка гэтага аддзяленьня Зоя Кукушкіна, начальнік інспэкцыі па справах непаўналетніх Дзьмітры Кракоўскі, а таксама Яўген Сямашка і Аляксандар Попчын.

На фатаздымку з доказавага арсэналу праваахоўнікаў Іраіда Васільеўна трымае ў руцэ пасьцілу бел-чырвона-белага колеру.

«Гэта так яна выказвае пратэст. Зэфіркай», — паведаміў суду капітан міліцыі Яўген Сямашка.

Гэтага «сьведчаньня» суду было дастаткова. Штраф парушальніцы закону аб масавых мерапрыемствах — 540 рублёў.

Сьледам у яе кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія правялі агляд і забралі кампутар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG