Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырыгентка Казіміроўская застаецца на Акрэсьціна, справу накіравалі на дапрацоўку


Галіна Казіміроўская
Галіна Казіміроўская

​Суд Савецкага раёну накіраваў на дапрацоўку ў міліцыю справу Галіны Казіміроўскай, кіраўніцы хору Concordia, жонкі Зьмітра Вайцюшкевіча.

Галіна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна. Паводле адвакаткі, разгляд справы яшчэ не пачынаўся.

Зьміцер Вайцюшкевіч паведаміў Свабодзе, што Галіну затрымалі 29 кастрычніка.

«Я быў на канцэрце ля Глыбокага, мне патэлефанавалі а 17-й, што яе забралі з працы ў галерэі ў Астрашыцкім гарадку, пасадзілі ў міліцэйскую машыну».

У чым абвінавачваюць Галіну, пакуль невядома. Зьміцер Вайцюшкевіч спадзяецца, што жонку павінны выпусьціць як маці непаўналетніх дзяцей.

«Я ня ведаю, у чым яна вінаватая. Цяпер у краіне цяжка ведаць прычыны, якія могуць быць».

Галіна Казіміроўская больш за дзесяць гадоў зьяўляецца дырыгенткай аматарскага хору Concordia, удзельнічала ў выданьні зборніка «Годныя песьні».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG