Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць страйкоўцаў на «Беларуськаліі» звольнілі, — страйкам


Страйк шахтароў у Салігорску ў жніўні
Страйк шахтароў у Салігорску ў жніўні

На 29 кастрычніка да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся 49 работнікаў. Але большасьць зь іх пасьля пачатку страйку пазвальнялі.

У страйкаме «Беларуськалію» Свабодзе расказалі, што сёньня да страйку далучыўся яшчэ адзін шахтар.

Там кажуць, што кожны дзень да іх зьвяртаюцца работнікі прадпрыемства, каб высьветліць акалічнасьці, зьвязаныя з выхадам у страйк.

«Мы зь імі размаўляем, расказваем пра дапамогу, якую яны атрымаюць, што не застануцца сам-насам зь дзяржаўнай сыстэмай, а могуць разьлічваць на рабочую салідарнасьць», — падзяліліся ў страйкаме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG