Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На валютнай біржы ў Менску даляр падаражэў амаль на 5 капеек, эўра — на 3


Пункт абмену валют у Менску.
Пункт абмену валют у Менску.

Беларускі рубель істотна абясцэніўся па выніках таргоў на Менскай валютнай біржы 28 кастрычніка.

Даляр падаражэў на 4,56 капейкі да 2,599 рубля за $ 1.

Курс эўра вырас на 3,46 капейкі да Br3,0521 за 1 эўра.

Пункты абмену валют ужо адрэагавалі на рост. Самы выгадны курс продажу даляра прапануюць абменьнікі «МТБанку» — 2,608 рубля, куплі — абменныя пункты «Абсалютбанку» з курсам 2,602 рубля за даляр, паведамляе сайт myfin.by.

Найбольшыя курсавыя паказьнікі датаваныя канцом жніўня. Тады даляр каштаваў 2,6479 рубля, эўра — 3,1283. Потым беларускі рубель крыху ўмацаваўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG