Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія мэдыкі зноў выйшлі на акцыю пратэсту. ВІДЭА


Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Менску, 12 жніўня 2020 году.
Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Менску, 12 жніўня 2020 году.

Лекары 6-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску раніцай 28 кастрычніка выйшлі на пікет у падтрымку страйкоўцаў і рэпрэсаваных.

«Мы ня маем маральнага права страйкаваць, але выказваем сваю салідарнасьць усім адважным людзям, якія не баяцца адстойваць нашыя правы. Мы ў думках з усімі палітвязьнямі, студэнтамі, рабочымі, пэнсіянэрамі. Мы ўдзячныя ўсім за барацьбу і падтрымліваем кожнага і кожную», — напісалі мэдыкі ў «Нашу ніву» і даслалі відэа.

Мэдыкі выходзілі на акцыю ў непрацоўны час.

Учора на «ланцуг салідарнасьці» да пачатку працы выйшлі лекары РНПЦ «Кардыялёгія», частка зь іх была затрыманая міліцыяй, на іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцынаванай акцыі і будуць судзіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG