Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: пратэсты ў сувязі з абмежаваньнямі па COVID-19 прынялі гвалтоўны характар


Пратэсты ў Турыне супраць новых абмежаваньняў дзеля прадухіленьня распаўсюду COVID-19, 26 красавіка 2020

Новыя абмежаваньні, уведзеныя ўрадам Італіі для стрымліваньня росту захворваньня каранавірусам, прывялі да акцый пратэсту па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прынамсі ў двух гарадах на поўначы краіны, у Міляне і Турыне, адбыліся ўспышкі гвалту.

Па словах відавочцаў, некалькі дарагіх крамаў у цэнтры Турыну, у тым ліку крама фірмы Gucci, былі разрабаваныя, калі натоўпы маладых людзей выйшлі на вуліцы пасьля наступленьня цемры.

Пры спробе аднавіць парадак у горадзе паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.

Сутыкненьні таксама адбыліся ў Мілане — адным з найбольш пацярпелых ад пандэміі гарадоў Італіі.

Урад Італіі пастанавіў, што бары і рэстараны павінныя зачыняцца не пазьней за 18:00, таксама прыпыненая праца грамадзкіх спартовых заляў, кінатэатраў і басэйнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG