Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: нацысты зьнішчылі гета ў Пінску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 28 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1523 — у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.

1886 — адбылося афіцыйнае адкрыцьцё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.

Статуя Свабоды, Нью-Ёрк
Статуя Свабоды, Нью-Ёрк

1892 — у музэі Грэвэн Эміль Рэно прадставіў «пантамімы, якія сьвецяцца»; да юбілею гэтай падзеі быў заснаваны «Міжнародны дзень анімацыі».

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Чэхаславаччыны.

1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.

1939 — войскі Літоўскай рэспублікі, на падставе ранейшай дамовы з Масквою, занялі Вільню.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Пінску.

1962 — савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў абвясьціў пра вывад савецкіх ядзерных ракетаў з Кубы. Карыбскі ракетны крызыс перад тым быў паставіў сьвет на мяжу ядзернай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся

1845 — Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1884 — Флярыян Ждановіч, актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага беларускага тэатру. Быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. У 1930 яго арыштавалі й засудзілі на тры гады катаргі, якую ён адбываў на Беламорканале. У 1938 Ждановіча арыштавалі ізноў. На тым ягоная біяграфія абарвалася.

1904 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне падчас Другой сусьветнай вайны.

1904 — Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.

1955 — Біл Гейтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі Microsoft.

1972 — Аляксандар Старыкевіч, беларускі журналіст.

Аляксандар Старыкевіч
Аляксандар Старыкевіч

У памяці

1704 — Джон Лок, ангельскі філёзаф.

1998 — Тэд Х’юз, ангельскі паэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG