Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: У Беларусі падчас першага дня страйку затрымалі больш за 580 чалавек


Пратэст студэнтаў БДУ, Менск, 26 кастрычніка.
Пратэст студэнтаў БДУ, Менск, 26 кастрычніка.

Звыш 580 чалавек затрыманыя на пратэставых акцыях у панядзелак у Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

«Усяго ўчора за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымалі 581 чалавека (зь іх у Менску — 486). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэньнях у месцы ўтрыманьня зьмясьцілі 434 асобы», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Па дадзеных міністэрства, у панядзелак у розных населеных пунктах краіны зафіксавана «некалькі дзясяткаў асяродкаў сацыяльна-палітычнай актыўнасьці, у якіх узялі ўдзел каля 3,6 тысячы чалавек».

Так, у Менску ў 14:00 на плошчы Незалежнасьці групы людзей ўтварылі калёну і прайшлі да плошчы Якуба Коласа. Асноўную масу ўдзельнікаў склалі пэнсіянэры і студэнты ВНУ. «Увечары былі зафіксаваныя масавыя зборы і групавыя шэсьці на цэнтральных вуліцах Менску, імі прадпрымаліся спробы блякаваньня руху транспарту, непадпарадкаваньня і супраціву пры затрыманьні, — паінфармавалі ў МУС.

У Беларусі ўжо трэці месяц працягваюцца масавыя пратэсты нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў.

Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выступіла з ультыматумам, у якім зьмяшчаўся заклік да агульнанацыянальнага страйку з 26 кастрычніка ў выпадку адмовы Лукашэнкі выканаць патрабаваньні пратэстоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG