Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Валэнса: «Я хачу, каб у беларусаў усё атрымалася»


Лех Валэнса

Лех Валэнса на сустрэчы зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргеем Дылеўскім сказаў, што захапляецца адвагай беларусаў і жадае ім посьпеху.

26 кастрычніка кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі сустрэўся ў Гданьску зь Лехам Валэнсам, лідэрам гістарычнага прафсаюзу «Салідарнасьць» і першым прэзыдэнтам Польшчы, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Сустрэча зь лідэрам, які перамог камунізм, супала з пачаткам народнай забастоўкі ў Беларусі. У офісе Леха Валэнсы абмяркоўваліся пытаньні рабочых прафсаюзаў і маральнага духу страйкоўцаў. Сяргей Дылеўскі задаваў пытаньні, Лех Валэнса дзяліўся ўласным досьведам кіраваньня страйкамам у 1980-я.

Лех Валэнса падтрымлівае беларусаў, захапляецца іх адвагай і жадае посьпеху. Першы прэзыдэнт Польшчы выказаў гатовасьць дапамагаць беларусам усімі спосабамі, пры гэтым падкрэсьліўшы той факт, што асноўная праца цяпер адбываецца ўнутры Беларусі.

«Тыя, хто апынуўся за мяжой, павінны забясьпечваць фінансавую падтрымку і лягістыку, але асноўная ваша надзея — на чалавечыя рэсурсы, якія працягваюць змагацца ўнутры краіны. Мне вельмі хочацца, каб у беларусаў усё атрымалася», — сказаў Лех Валэнса.

Ён дадаў, што беларусы мусяць быць гатовыя да таго, што рэжым будзе перашкаджаць страйку ўсімі магчымымі спосабамі, але людзі не павінны гэтага баяцца. Менавіта забастоўкі рабочых набліжаюць перамогу народа над рэжымам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG