Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вечаровыя пратэсты ў Менску: сілавікі затрымлівалі людзей, разьбівалі шыбы ў машынах. ВІДЭА


У цэнтры Менску ўвечары працягвалася акцыя ў падтрымку агульнанацыянальнай забастоўкі. Яе ўдзельнікі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе сталі ў ланцуг. Там пачаліся масавыя затрыманьні.

Вядома пра шматлікія затрыманьні на праспэкце Незалежнасьці: каля «Макдональдсу» на перакрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Леніна, на Кастрычніцкай плошчы, у падземным пераходзе станцыі мэтро «Кастрычніцкая» з боку Дому афіцэраў і на плошчы Якуба Коласа, ля філярмоніі.

Затрымлівалі і людзей, якія выходзілі ў «ланцугі салідарнасьці» ў розных раёнах Менску: у прыватнасьці, на Пушкінскай, у Малінаўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG