Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч заявіў пра катаваньні ў менскім ізалятары на Акрэсьціна


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Юры Сідун, які прысутнічаў у судзе Маскоўскага раёну Менску на працэсе затрыманага ў нядзелю Зьмітра Дашкевіча, паведаміў «Нашай Ніве», што падсудны заявіў пра катаваньні.

«Зьмясьцілі ў карцар, не дазволілі адшпіліць ложак ад сьцяны. Спаць прапанавалі на голым халодным бэтоне», — расказаў суду актывіст і прадпрымальнік Зьміцер Дашкевіч, якога затрымалі ў Менску на маршы пратэсту 25 кастрычніка.

Па яго словах, змыў ва ўнітазе не працуе, вады ў карцары няма. Ніколі ня быў у такіх умовах за ўвесь час зьняволеньняў у розных месцах Беларусі, заявіў ён.

«Я сутыкаўся з тым, што даводзілася спаць на дошках, але ніколі не было такога, каб у камэры — толькі голы бэтон. Запытаўся ў начальніка ІЧУ, ці гэта паводле закону, той сьцьвярджае, што так, гэта законна».

Зьміцер Дашкевіч заявіў пра недавер судовай сыстэме ў сувязі з катаваньнямі ў ізалятары. Судзьдзя абвясьціла перапынак у паседжаньні да раніцы 27 кастрычніка.

Арцёма Ткачука, якога затрымалі разам са Зьмітром Дашкевічам, судзьдзя Сяргей Кацар асудзіў на 12 сутак арышту. У свой час Ткачук як хрысьціянскі актывіст працаваў у валянтэрскай місіі ў Афрыцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG