Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Вітаўта Вялікага


Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі

Падзеі 27 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1806 — пасьля перамогі пры Ене і Ауэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.

1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1962 — гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў.

Труну з целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швэйцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
Труну з целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швэйцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны

1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.

1553 — Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і ўрач, спалены на кастры па абвінавачваньні ў ерасі.

1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.

1782 — Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

Віктар Шутовіч
Віктар Шутовіч

1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец.

1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.

Фрэнсіс Фукуяма
Фрэнсіс Фукуяма

У памяці

1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.

1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.

1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.

1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG