Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дачкі былога прэзыдэнта Ўзбэкістану ў турме пнэўманія, сям’я скардзіцца, што яе ня лечаць


Гульнара Карымавай

Стан здароўя Гульнары Карымавай — дачкі былога прэзыдэнта Ўзбэкістану, якая адбывае пакараньне ў калёніі, апошнімі днямі значна пагоршыўся, паведамляе ўзбэцкая рэдакцыя Азатыка — Радыё Ozodlik са спасылкай на Instagram дачкі Гульнары Карымавай — Іман.

Паводле Іман Карымавай, яе маці ў санітарнай частцы калёніі з дыягназам «пнэўманія».

«Мэдычную дапамогу ёй не аказваюць, здаць тэст на COVID-19 не дазваляюць, перадаць лекі і апараты для лячэньня забаронена», — напісала Іман.

48-гадовая Гульнара Карымава прызнаная вінаватай у крадзяжы дзяржаўнай маёмасьці, ухіленьні ад выплаты падаткаў і шэрагу іншых эканамічных і фінансавых злачынстваў ва Ўзбэкістане. Апошні прысуд Карымавай і «членам заснаванай ёю злачыннай арганізацыі» быў вынесены 18 сакавіка сёлета. Тады Ташкенцкі гарадзкі суд прысудзіў Гульнары Карымавай 13 гадоў і чатыры месяцы пазбаўленьня волі.

Паводле сьледзтва, Гульнара Карымава кантралявала арганізаваную групу з актывамі каля 5 мільёнаў даляраў ЗША на працягу 12 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG