Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Максім Кац зрабіў «трыб’ют рэвалюцыі» ў Беларусі 


Блогер Максім Кац

Папулярны расейскі блогер Максім Кац апублікаваў відэа з самымі яскравымі момантамі беларускага пратэсту.

«Усяго за некалькі месяцаў беларусы загналі Лукашэнку ў патавае становішча, зь якога яму ня выбрацца пераможцам. Сёньня ўспомнім, як народ Беларусі хістаў дыктатара ўвесь гэты час і працягвае пракладаць шлях да свабоды», — адзначыў ён у анатацыі да відэа.

Раней у інтэрвію Свабодзе Максім Кац сказаў, што беларуская ўлада стамілася ад пратэстаў, якія яе падрываюць і фізычна, і маральна.

«Ёсьць рэпрэсіі, затрыманьні, зьбіцьцё, газ, сьвятлашумавыя гранаты, але праз гэта праходзіць малая доля ўдзельнікаў пратэстаў. У асноўным людзі выходзяць і вяртаюцца дадому. У іх падымаецца настрой. А калі паглядзім з боку лукашэнкаўскага атачэньня, з боку байцоў, у іх кожны дзень пякельнае пекла. Трэба біць мірных грамадзян, што ня так проста. Падаецца, яны нацкаваныя, насамрэч не. Любым, нават самым нацкаваным, трэба штораз пераадольваць сябе, зь імі трэба працаваць ідэалягічна, і ўсё гэта трэба неяк весьці», — падсумаваў блогер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG