25 кастрычніка ад 12.30 сталічная падземка зачыніла на ўваход і выхад адразу 12 станцый. Упершыню няма доступу пасажыраў аж у такой колькасьці.
Кіраўніцтва мэтрапалітэну тлумачыць радыкальныя захады клопатам пра «бясьпеку пасажыраў». У нядзелю ў Менску плянуецца агучыць «Народны ультыматум» да ўладаў.
На ўваход і выхад зачыняюцца наступныя станцыі: Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія навук, Парк Чалюскінцаў, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзэнская, Моладзевая і Пушкінская.
Праз гэтыя станцыі цягнікі ідуць без прыпынку.