Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці дзень запар у сьвеце рэгіструюць рэкордны прырост хворых на COVID-19


Сусьветная арганізацыя здароўя паведаміла пра чарговы рэкордны прырост хворых на COVID-19 — 465 322 чалавекі.

Рэкордныя паказьнікі за ўвесь час пандэміі рэгіструюць трэці дзень запар.

Найбольш новых выпадкаў за суткі ў Эўропе — 221 898.

Ад каранавірусу ў сьвеце ўчора памерлі 6572 чалавекі.

Колькасьць тых, хто заразіўся каранавірусам у Расеі, перавысіла 1,5 млн.

Ад пачатку эпідэміі пацьвердзілі больш за 42 мільёны выпадкаў COVID-19, памерлі больш за 1,14 мільёна.

У Беларусі ўчора зарэгістравалі 811 новых выпадкаў, 4 пацыенты памерлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG