Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў таму войскі Булак-Балаховіча пачалі паход на поўдзень Беларусі


Генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч
Генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч

Даты дня

25 кастрычніка 1920 году войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.

25 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод працаў Турава экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».

20 нечаканых фактаў пра Віктара Турава

Таксама ў гэты дзень

1902 — быў асьвечаны менскі мячэт, помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя.

2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1868 — беларускі скрыпач і пэдагог Карл Грыгаровіч

1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.

1884 — беларускі археоляг і гісторык Сяргей Дубінскі

1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.

1932 — беларускі крытык і перакладчык Уладзімер Анісковіч

1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.

1934 — беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня Карлас Шэрман

У памяці

1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.

1958 — аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году Вольфганг Паўлі

1983 — дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф Мар’ян Пецюкевіч

1991 — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч эміграцыі Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG