Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор: «Зьбірацца пад бел-чырвона-белай сымболікай — ствараць перадумовы парушэньня закону»


Андрэй Швед
Андрэй Швед

Падчас сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі БДУІР генэральны пракурор Андрэй Швед сказаў, што ва ўнівэрсытэт нельга прыходзіць зь бел-чырвона-белай сымболікай, і патлумачыў, чаму, піша sb.by.

«Законам яна не забароненая. Але сёньня суадносіцца з пратэстнымі дзеяньнямі, а пры пэўных умовах спалучаная з супрацьпраўнымі дзеяньнямі. Пазначаючы сябе зь яе дапамогай і зьбіраючыся групамі ў пэўным месцы, вы ствараеце перадумову парушэньня закону», — заявіў Андрэй Швед.

Ён нагадаў, што ва ўстановах адукацыі нельга ствараць палітычных партыяў і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маюць палітычныя мэты.

«Ці можна прыходзіць зь бел-чырвона-белай сымболікай ва ўнівэрсытэт? Не. Зьбірацца пад ёй? Не. Гэта элемэнты правапарушэньняў», — сказаў генэральны пракурор.

Таксама падчас сустрэчы, сярод іншага, Андрэй Швед паведаміў, што на сёньня толькі па фактах масавых беспарадкаў у Беларусі завялі ўжо каля 500 крымінальных справаў, больш за 40 ужо накіравалі ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG