Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На непаўналетняга менчука завялі крымінальную справу за блякаваньне дарогі


Людзі чакаюць каля ізалятару на Акрэсьціна
Людзі чакаюць каля ізалятару на Акрэсьціна

17-гадовага менчука Максіма Бабіча абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Ён пад вартай, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Максіма затрымалі 19 кастрычніка а 7.30 раніцы, калі ён выходзіў з пад’езду і накіроўваўся на вучобу (ён студэнт другога курсу Менскага дзяржаўнага аўтамэханічнага каледжу).

Прычынай затрыманьня назвалі эпізод з блякаваньнем дарогі 13 кастрычніка ў Серабранцы, на скрыжаваньні праспэкту Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Затым хлопца павезьлі ў Ленінскае РУУС сталіцы. Пасьля допыту арыштавалі.

Блізкія Максіма падавалі хадайніцтва за абраньне іншай меры стрыманьня, аднак яго адхілілі. На 22 кастрычніка Максім Бабіч быў ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.

Паведамляецца, што Максім Бабіч мае праблемы са здароўем — у яго загана сэрца.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG