Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уласьніку кватэры ў Менску прысудзілі штраф за сьцяг на тросе, бо была пагроза пажару пры навальніцы 


Ратавальнікі спрабуюць сарваць сьцяг з дому ў комплексе «Каскад»

23 кастрычніка суд аштрафаваў на 810 рублёў уласьніка кватэры ў жылым комплексе «Каскад» у Менску, перадае Tut.by.

Раней адміністрацыя Фрунзэнскага раёну сталіцы склала пратакол на Дзяніса Жукаўца паводле часткі 1 артыкула 21.16 КаАП (Парушэньне правілаў карыстаньня жылымі памяшканьнямі).

Нібыта з акна ягонай кватэры на 18-м паверсе да акна ў суседнім доме цягнуўся мэталічны трос зь бел-чырвона-белым сьцягам. Улады ўгледзелі ў гэтым парушэньне, бо такі трос ёсьць «правадніком падчас навальніцы, можа пагражаць жыцьцю грамадзян і выклікаць пажар».

Ніякай экспэртызы з гэтай нагоды не было.

У судзе ўласьнік кватэры казаў, што да вывешваньня сьцяга мае дачыненьне, але сваёй віны не прызнаваў.

Сьведкамі ў справе выступілі ратавальнікі, якія прыходзілі ў «Каскад» і, згодна зь іхнымі дакумэнтамі, потым складалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Судзьдзя Дзьмітры Лукашэвіч пастанавіў спагнаць з уласьніка кватэры штраф у памеры 810 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG