Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палову ўраджаю бульбы з сваіх сотак Лукашэнка аддаў амапаўцам


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі зьбіраюць бульбу на «прэзыдэнцкім полі»
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі зьбіраюць бульбу на «прэзыдэнцкім полі»

На фоне сёлетніх палітычных падзеяў дзяржаўныя тэлеканалы не паказалі, што адбываецца на агародзе Аляксандра Лукашэнкі.

Раней паказвалі, як там працаваў «кавуновы дэсант» дзяўчат са службы пратаколу, а высокія чыноўнікі зьбіралі бульбу.

Тым ня меней, як паведаміў праўладны тэлеграм-канал «Пул первого», стала вядома, куды падзелася частка новага ўраджаю.

Так, палова бульбы, якую сям’я Лукашэнкі сабрала на сваім участку, пайшла байцам АМАП.

Раней сваю бульбу Лукашэнка вазіў ў Маскву свайму калегу Ўладзіміру Пуціну, дарыў журналістам з свайго пулу, дзяліўся з блізкім атачэньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG