Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: Зьявілася інфармацыя пра скасаваньне нядзельнага мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі ў Менску


Агітацыя за Аляксандра Лукашэнку, Горадня, мітынг, 22 жніўня

Праўладны нядзельны мітынг, на які ў Менск мелі намер звозіць цягнікамі і аўтобусамі людзей з усёй краіны, можа не адбыцца.

Бюджэтнікі і працаўнікі прадпрыемстваў паведамляюць, што ім кажуць, што акцыі на гэтыя выходныя ў сталіцы Беларусі скасоўваюцца, паведамляе Tut.by.

Рэдакцыя парталу атрымала дзясяткі паведамленьняў пра адмену мітынгаў — як у нядзелю, так і ў суботу. Сярод прычын — масавая адмова людзей ад падобных паездак і распаўсюд каранавірусу.

Арганізацыям гандлю таксама далі «адбой» і паведамілі, што ня трэба ставіць намёты каля стэлы і Палацу спорту ў гэтыя выходныя.

У Фэдэрацыі прафсаюзаў, якая разам зь іншымі арганізацыямі выступала заяўнікам на праўладныя мітынгі, пакуль не камэнтуюць сытуацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG