Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: угодкі абароны першай у гісторыі дысэртацыі па беларускай мове


Этнаграфічная мапа беларускага племені Яўхіма Карскага, 1903

Падзеі 23 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

23 кастрычніка 1893 году Яўхім Карскі пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове

23 кастрычніка 1924 году ў Менску пачаўся аўтобусны рух

23 кастрычніка 1956 году ў Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.

Таксама ў гэты дзень

1958 — савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.

У гэты дзень нарадзіліся

1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

1896 — лінгвіст і літаратуразнаўца Раман Якабсон.

1909 — Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1987-1995).

У памяці

1941 — у савецкім ГУЛАГу памёр Васіль Шашалевіч, беларускі драматург.

1981 — памёр Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG