Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паказаць, хто ў нашай краіне гаспадар!» Дзе будуць праводзіць мітынг у падтрымку Лукашэнкі


Ілюстрацыйнае фота. Празладны мітынг 21 жніўня
Ілюстрацыйнае фота. Празладны мітынг 21 жніўня

У блізкім да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Тэлеграм-канале «Пул Первого» зьявіўся анонс праўладнага мітынгу 25 кастрычніка.

Згодна з паведамленьнем, кіраўнік дзяржаўнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда паведаміў, што на правядзеньне мітынгу падалі заяўку.

«Запрашаем усіх жадаючых, хто хоча выказаць сваю пазыцыю, каму неабыякавы лёс нашай краіны, прыйсьці ў нядзелю на мерапрыемства і гэтую пазыцыю выразна і ясна выказаць, і яе паказаць. Па вялікім рахунку, паказаць сёньня, хто ў нашай краіне гаспадар!» — цытуе Орду «Пул Первого».

Як высьветліла Tut.by праўладны мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, на які ў Менск маюць намер звазіць цягнікамі і аўтобусамі людзей з усёй краіны, заплянаваны на нядзелю 25 кастрычніка на 14.00. Адна з асноўных кропак збору — ля Стэлы «Менск горад-герой», дзе раней на апазыцыйныя мітынгі зьбіраліся прыхільнікі пераменаў і адстаўкі Лукашэнкі. Усяго будзе як мінімум 3 асноўныя пляцоўкі, дзе зьбяруцца людзі: Стэла, плошча Незалежнасьці і Кастрычніцкая плошча, пасьля — шэсьце на плошчу Незалежнасьці, пацьвердзілі ў грамадзкім аб’яднаньні «Белая Русь».

Паводле інфармацыі Tut.by, перад удзельнікамі мітынгу выступіць Аляксандар Лукашэнка, прыблізна каля 15.30, у раёне Кастрычніцкай плошчы (паводле іншай інфармацыі, на плошчы Свабоды).

У нядзелю маюць намер арганізаваць выязны гандаль: палаткі хочуць усталяваць ля Стэлы, Палацу спорту, на Кастрычніцкай плошчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG