Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеграм-канал NEXTA прызналі экстрэмісцкім, Лукашэнка прызначыў трох рэктараў, ЭЗ рыхтуе новыя санкцыі. Найважнейшае за 20 кастрычніка


Уладальнік Тэлеграм-каналуNEXTA Сьцяпан Пуціла
Уладальнік Тэлеграм-каналуNEXTA Сьцяпан Пуціла

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Telegram-канал NEXTA-Live (t.me/nexta_live) і лягатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых рэктараў у Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў і Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце.

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль: Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў -

Паліттэхнолягу Віталю Шкляраву памянялі меру стрыманьня з хатняга арышту на падпіску пра нявыезд.

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязьнямі Сяргей Ціханоўскі зьвяртаўся да яго на «ты».

Сустаршыню аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы — да 20 сьнежня

Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Варшаву сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Міністэрства гандлю ЗША вырашыла захаваць статус Беларусі як краіны зь нярынкавай эканомікай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG