Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская перадасьць факты гвалту сілавікоў Дацкаму інстытуту процідзеяньня катаваньням


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай зьбірае сьведчаньні гвалту з боку беларускіх сілавых структур, каб падаць іх на сустрэчы ў Дацкім інстытуце процідзеяньня катаваньням на гэтым тыдні, паведаміў БелаПАН.

Напярэдадні Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчы зь беларусамі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі ў Чэхіі. На сустрэчы было чатыры беларусы, якія атрымалі сурʼёзныя траўмы або зьведалі катаваньні ва ўстановах для адбываньня пакараньняў.

Адзін зь іх атрымаў два раненьні ад гумовых куль 9 жніўня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Ён правёў 15 дзён у рэанімацыі, перажыў дзьве аперацыі. Яшчэ аднаму 10 жніўня падчас разгону пратэсту стрэлілі ў вока, зрок дагэтуль не вярнуўся. Пацярпелы атрымаў ужо чатыры лісты аб тым, што расьсьледаваньне справы аб яго раненьні адкладаецца.

Паводле праваабаронцаў, да гэтага часу не распачата ніводнай крымінальнай справы па заявах пацярпелых ад катаваньняў. На мінулым тыдні генпракурор Андрэй Швед заявіў дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1», што ёсьць працэсуальныя тэрміны, усяму свой час, будуць прынятыя законныя рашэньні па кожным паведамленьні.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG