Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 88 тысяч


Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 88 290 чалавек, ад пачатку эпідэміі пацьверджана 933 сьмерці, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За апошнія суткі зафіксавана:

  • 592 новыя выпадкі заражэньня COVID-19,
  • 4 сьмерці,
  • 373 пацыентаў ачунялі і выпісаныя.

Зроблена 13 582 тэстаў на COVID-19. Раней чацьвёра сутак запар прырост выпадкаў інфэкцыі перавышаў 600, за мінулыя суткі колькасьць новых выпадкаў крыху зьнізілася.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што ад пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 80 130 пацыентаў.

Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў Міністэрства аховы здароўя не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG