Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе ад каранавірусу памёр 60-гадовы каталіцкі сьвятар


Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Лідзе, ілюстрацыйнае фота
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Лідзе, ілюстрацыйнае фота

У парафіі Сьвятой Сям’і ў Лідзе разьвіталіся з ксяндзом Юзафам Ганьчыцам, які 24 гады служыў у гэтай рэлігійнай грамадзе — ад самага пачатку яе існаваньня, перадае сайт Сatholic.by.

Сёлета Юзаф Ганьчыц адзначыў 60-годзьдзе з дня нараджэньня і 25-годдзе прыняцьця сану. Айцец Юзаф Ганьчыц памёр 13 кастрычніка праз ускладненьні, выкліканыя каранавіруснай інфэкцыяй.

У касьцёл, пабудаваны пры ягоным удзеле, разьвітацца зь ім прыйшлі сьвятары, манахіні, вернікі. Узначаліў пахавальную імшу генэральны вікары Горадзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, які вучыўся са спачылым на адным курсе ў духоўнай сэмінарыі, разам зь ім прыняў сьвятарскае пасьвячэньне i ведаў яго цягам 30 гадоў.

Ушанаваць памяць дачасна памерлага прыбылі генэральны вікары Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі і біскупскі вікары для горада Магілёва і Магілёўскай вобласьці біскуп Аляксандар Яшэўскі.

У пахаваньні таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі праваслаўнай царквы зь Ліды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG