Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт паміж жыхарамі дому ў Менску і невядомымі, якія зразалі бел-чырвоныя-белыя стужкі, перарос у бойку. ВІДЭА 


Нацыянальная сымболіка, ілюстрацыйнае фота
Нацыянальная сымболіка, ілюстрацыйнае фота

Увечары 18 кастрычніка ў двары жылога комплексу «Мэгаполіс» адбылася бойка, якая скончылася прыездам АМАПу і людзей са зброяй.

Як расказалі Onliner відавочцы канфлікту, прыкладна а 23-й гадзіне каля шматпавярховіку зьявіліся людзі ў цывільным, якія пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі.

«Невядомыя сталі хаміць, дайшло да бойкі. Двух мясцовых хлопцаў цягалі па зямлі, нашыя не адбіваліся, адчувалі, што ўсё няпроста. У працэсе зьявіўся АМАП і пару чалавек у зялёным са зброяй», — падзялілася жанчына, якая была ў двары ў момант здарэньня.

Мужчына, які адным зь першых выйшаў з кватэры паразмаўляць з тымі, хто зразаў стужкі, расказаў пра завязку канфлікту.

«Яны сказалі, што прыехалі наводзіць парадак у горадзе. На прапанову пайсьці прыбраць побач са сьмецьцевымі кантэйнерамі адказвалі адмовай. Называліся міліцыяй, потым дружыньнікамі. Паводзіліся нахабна. У руках аднаго, акрамя нажніц, быў газавы балёнчык».

Міліцыя на папярэджаньне, што невядомыя ўзброеныя паражальнымі сродкамі, не рэагавала. Дакумэнты правяраць адмовілася.

Нікога зь мясцовых жыхароў у выніку не затрымалі. Госьці, якія прыехалі для «прыбіраньня», працягнулі зразаць стужкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG