Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нясьвіжы зьявілася вуліца імя рэпрэсаванага паэта Ўладзімера Жылкі


Літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва. Другі рад: М. Лужанін, С. Дарожны, А. Адамовіч, Т. Кляшторны, У. Жылка, В. Шашалевіч, П. Глебка.
Літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва. Другі рад: М. Лужанін, С. Дарожны, А. Адамовіч, Т. Кляшторны, У. Жылка, В. Шашалевіч, П. Глебка.

Сёлета адзначалася 120-годзьдзе паэта, які памёр у ссылцы ва ўзросьце 33 год.

Вуліца імя Ўладзімера Жылкі зьявілася ў заходняй частцы Нясьвіжу, дамоў там пакуль няма, але падведзена электрычнасьць, пракладваюць камунікацыі і чакаюць пачатку будаўніцтва прыватных дамоў.

Уладзімер Жылка нарадзіўся ў 1900 годзе ў Макашах, цяпер Нясьвіскага раёну. У 1917-м далучыўся да нацыянальна-незалежніцкага руху. У 1923-м паступіў у Праскі ўнівэрсытэт, але праз тры гады вярнуўся ў Беларусь. У 1931-м арыштаваны і асуджаны ў фальшывай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», яго пакаралі на пяць гадоў ссылкай, якую ён адбываў у Вяцкай вобласьці. У 1933-м памёр ад сухотаў, пражыўшы 33 гады. Рэабілітаваны падчас хрушчоўскай адлігі.

Вуліцу ягоным імем назвалі пасьля звароту сяброў ТБМ да дэпутатаў Нясьвіскага раённага савету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG