Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ГУБАЗіКу Карпянкоў расказаў БТ, з кім ён ваюе


Супрацоўнікі ГУБАЗіКу на вуліцах Менску, 23 верасьня
Супрацоўнікі ГУБАЗіКу на вуліцах Менску, 23 верасьня

Засталіся на вуліцы толькі вулічныя бандыты, найбольш радыкальная частка, падсілкаваная грашыма, а недзе наркотыкамі і алькаголем, заявіў кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў у «Галоўным этэры» тэлеканалу «Беларусь 1».

Мікалай Карпянкоў
Мікалай Карпянкоў

Вось, у кароткім пераказе, што расказаў Карпянкоў:

  • Засталася найбольш радыкальная, скансалідаваная частка
  • На шэсьці ходзяць добра сфармаваныя каманды баевікоў, падсілкаваныя грашыма, наркотыкамі і алькаголем
  • На ўзбраеньні ўдзельнікаў шэсьцяў: нажы, заточкі, падрыхтаваныя мэталічныя пруты і дубінкі, мэталічныя трубы, каб біць па галаве
  • Удзельнікі пратэстаў рыхтуюць для нападаў плітку, камяні, бутэлькі і загадзя падрыхтаваныя цагліны, каб кідаць на галовы
  • Удзельнікі пратэстаў пагражаюць рэзаць і спальваць сем’і сілавікоў
  • Яны злараднічаюць і паказваюць каляпс
  • Калі нехта падыме руку з заточкай на міліцыю, супраць яго будзе ўжытая агнястрэльная зброя
  • Сярод іх ёсьць «асабліва небясьпечныя востракапытныя», якіх будуць прыбіраць з вуліц
  • «Мы праяўляем гуманізм. Гэта вы фашысты, а ня мы фашысты. Таму калі дзесьці адбываецца затрыманьне і яно здаецца з боку вельмі жорсткім, папраўдзе гэта ня так. Супрацоўнікі вымушаныя ўжываць сілу. Але яшчэ па-сапраўднаму сілу мы ні да кога не ўжывалі»

Журналісты тэлеканалу заявілі, што ўжо затрыманыя «каля шасьці сотняў каардынатараў, арганізатараў і актыўных удзельнікаў несанкцыянаваных мітынгаў», распачата каля 30 крымінальных справаў.

Карпянкоў расказаў пра затрыманых:

  • Бел-чырвона-белы трэнэр і восем ягоных байцоў
  • Байцы, якія прывезьлі ў Беларусь моцныя атрутныя рэчывы, каб труціць АМАП і ўнутраныя войскі
  • Брыгада высотнікаў, якія плянавалі распыліць моцнадзейныя рэчывы, якія і выбухаюць, і труцяць
  • Бандыты зь пісталетамі, каб захапляць транспартныя сродкі і тараніць АМАП
  • Вулічныя бандыты, якія з дапамогай сацыяльных ліфтаў хацелі стаць палявымі камандзірамі або дэпутатамі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG