Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкода Менску ад несанкцыянаваных акцыяў склала каля Br900 тысячаў, — пракурор гораду


Бел-чырвона-белы сьцяг на менскім бальконе

Шкода Менску ад несанкцыянаваных акцыяў склала каля 900 тысяч беларускіх рублёў, паведаміў пракурор сталіцы Беларусі Алег Лаўрухін у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, перадае БЕЛТА.

«Можна казаць пра тое, што бюджэту гораду, камунальным службам нанесеная шкода на суму каля Br900 тысячаў — гэта з 9 жніўня да сёньня», — паведаміў Алег Лаўрухін.

Паводле яго, пытаньне пакрыцьця шкоды знаходзіцца на асаблівым кантролі ў органах пракуратуры Менску. «Пасыл — што ніводная вінаватая асоба не павінна сысьці ад адказнасьці. Адказнасьць ня толькі крымінальная і адміністрацыйная маецца на ўвазе, але і грамадзянска-праўная — гэта значыць якраз матэрыяльнага пляну, можна сказаць», — сказаў пракурор.

Паводле яго, выдаткі на выезды пажарнай службы для дэмантажу недзяржаўнай сымболікі ацэньваюцца на Br27 тысячаў. «У сувязі з гэтым пракуратура вынесла 18 наказаў на гэтую суму. На сёньня выканана 10 наказаў на суму больш за Br2,7 тысячы», — сказаў Алег Лаўрухін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG