Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскі дэпутат вылучыў на Нобэлеўскую прэмію міру лідэрак беларускай апазыцыі


Сёньня падчас акцыі ў падтрымку Беларусі ў Осла, арганізаванай беларускай суполкай у Нарвэгіі РАЗАМ, дэпутат нарвэскага парлямэнту ад Хрысьціянска-дэмакратычнай партыi і член Камітэту замежных справаў і абароны Гейр Тоскедаль заявіў, што вылучыў​ Сьвятлану Цiханоўскую, Марыю Калесьнiкаву і Вераніку Цапкалу на Нобэлеўскую прэмію міру 2021 году.

Пра гэта паведамляе нарвэскае выданьне Vårt Land.

«Яны заслугоўваюць высокай ацэнкі „за барацьбу за сумленныя выбары і натхненьне для мірнай апазыцыі супраць незаконнага рэжыму ў Беларусі“», — сказана ў абгрунтаваньні намінацыі.

«Гэтыя тры жанчыны адыгралі асаблівую ролю ў барацьбе з таталітарным рэжымам у Беларусі. За гэта яны заслугоўваюць Нобэлеўскай прэміі міру», — сказаў Гейр Тоскедаль.

Ён выказаў надзею, што іх вылучэньне на прэмію «прыцягне яшчэ больш увагі да мірнай апазыцыйнай барацьбы супраць апошняга дыктатара Эўропы».

У верасьні лідэр найбуйнейшай наднацыянальнай партыі ЭЗ — кансэрватыўнай Эўрапейскай народнай партыі — Дональд Туск прапаноўваў вылучыць Сяргея і Сьвятлану Ціханоўскіх на прэмію міру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG