Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень у Беларусі зарэгістравалі 635 новых выпадкаў COVID-19


Віцебскі шпіталь хуткай дапамогі

У Беларусі на 18 кастрычніка афіцыйна зарэгістраваныя 87.698 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства здароўя.

За апошнія содні зарэгістравалі:

  • 635 новых выпадкаў заражэньня COVID-19,
  • 4 сьмерці,
  • ачунялі і выпісаныя 328 чалавек,
  • зрабілі 26.137 тэстаў на COVID-19.

Ад пачатку эпідэміі ў Беларусі памерлі 929 чалавек «з шэрагам хранічных захворваньняў, з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй», паводле міністэрства.

Ачунялі і выпісаныя 79.757 чалавек, колькасьць актыўных выпадкаў — 7012.

Усяго праведзена 2222310 тэстаў.

Колькасьць новых зарэгістраваных выпадкаў за суткі зьнізілася ў параўнаньні з папярэднім днём, 17 кастрычніка колькасьць новых інфікаваных складала 658. Аднак 4 дні запар колькасьць штодзённых новых выпадкаў захворваньня перавышае 600, месяц таму, 18 верасьня, іх было 243.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG