Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пятніцу за ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі 58 чалавек, — МУС


Сілавікі зачышчаюць двары падчас разгону маршу студэнтаў 18 кастрычніка

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала афіцыйную зводку наконт масавых акцый 18 кастрычніка. Палічылі нават чаяваньні ў дварах.

Паводле МУС, 18 кастрычніка было 13 «асяродкаў сацыяльнай актыўнасьці».

8 пратэставых акцый зафіксавалі ў Менску, Берасьці, Віцебску і Сьветлагорску. На іх налічылі 400 чалавек, у тым ліку 150 на жаночым маршы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, затрымалі 58 чалавек, у тым ліку ​43 на студэнцкім маршы.

Як вынікае, у міліцэйскую статыстыку трапілі і дваровыя сустрэчы.

«У абласных і раённых цэнтрах апазыцыйна настроеныя грамадзяне ў асноўным зьбіраліся ў спальных раёнах на дваровых тэрыторыях пад выглядам правядзеньня „чаяваньняў“ і супольных суботнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

На момант публікацыі праваабаронцам вядомае 51 імя затрыманага ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG