Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозьвішчы ўжо 43 затрыманых 17 кастрычніка ў Менску, сьпіс дапаўняецца. Большую частку затрымалі падчас студэнцкага маршу.
17 кастрычніка, акрамя традыцыйнага суботняга «Жаночага маршу», на свой марш пратэсту выйшлі студэнты. Яны сабраліся каля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту і незадоўга да 13-й гадзіны рушылі калёнай.
Праз квартал, на вуліцы Казлова, удзельнікаў маршу разагналі сілавікі. Затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў акцыі і трое журналістаў: супрацоўнікі БелаПАН і Tut.by Вадзім Заміроўскі і Ўсевалад Зарубін і карэспандэнт Onliner Дар’я Сьпявак. Затрымлівалі таксама карэспандэнта расейскага агенцтва «РИА Новости», але яго адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў.