Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзінцы прайшлі калёнай з рукамі за галавой. ВІДЭА


А гэта акцыя пратэсту ў Жодзіне 26 жніўня, БелаАЗ. Архіўнае фота
А гэта акцыя пратэсту ў Жодзіне 26 жніўня, БелаАЗ. Архіўнае фота

16 кастрычніка жыхары Жодзіна правялі акцыю супраць перасьледу людзей за мірныя пратэсты. Яны прайшлі па гарадзкой вуліцы так, як перасоўваюцца зьняволеныя — трымаючы рукі за галавой.

— Згодна з Канстытуцыяй, мы маем права на свабоду выказваньняў і волевыяўленьня. Мы маем права на свабоду слова. Дзяржава павінна забясьпечваць свабоду, недатыкальнасьць і годнасьць асобы. Але мы пазбаўленыя волі. Канкрэтна ў нас, у Жодзіне, затрымліваюць, судзяць і перасьледуюць людзей, якія наважыліся выказаць сваё меркаваньне. Пад рэпрэсіі трапілі і мамы з маленькімі дзецьмі, і пажылыя жыхары, — распавялі EX-PRESS.BY удзельнікі акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG