Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў вышуку за «шкоду нацыянальнай бясьпецы», заявы КДБ аб правакацыях, $500 млн ад Эўразійскага банку. Вынікі дня 16 кастрычніка


Ціханоўская у вышуку за «шкоду нацыянальнай бясьпецы». Яна сустрэлася зь міністрамі замежных справаў краінаў Балтыі. Найважнейшае за 16 кастрычніка.

Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў, што абвешчаны міждзяржаўны вышук Сьвятланы Ціханоўскай паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу пра заклікі да ўчыненьня шкоды нацыянальнай бясьпецы.

Ціханоўская абмеркавала з кіраўнікамі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі санкцыі і ўльтыматум

Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль заявіў, што ведамства атрымлівае інфармацыю аб рыхтаваньні​ ў Беларусі правакацыі з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве

З 9 жніўня, калі пачаліся пратэсты, завялі больш за 400 крымінальных спраў за парушэньне грамадзкага парадку, паведаміў генэральны пракурор Андрэй Швед

Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў Беларусі крэдыт у $500 млн

Мінэнэрга заяўляе, што Беларусь цалкам разьлічылася з «Газпромом» за пастаўкі газу ў студзені-верасьні 2020 году. Але ў «Газпром трансгаз Беларусь» так ня лічаць.

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпэндыі за пропускі заняткаў без уважлівых прычын.

Праграмай дапамогі ў перамяшчэньні беларускіх ІТ-спэцыялістаў у Польшчу ўжо скарысталіся амаль 800 беларускіх айцішнікаў.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў краіны Эўразьвязу ігнараваць абвяшчэньне Беларусьсю міжнароднага вышуку​ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

У Кіргізстане адмянілі надзвычайнае становішча ў Бішкеку. Прэм’ер-міністар Садыр Джапараў стаў часовым прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG