Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Радыё Свабода прымае заяўкі на новую рэгіянальную стыпэндыю RFE / RL


Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL) пачало прыём заявак на атрыманьне рэгіянальнай стыпэндыі RFE / RL на 2020–2021 гады.

Мэтай стыпэндыі зьяўляецца садзеяньне прафэсійнаму разьвіцьцю журналістаў-пачаткоўцаў у краінах «Усходняга партнэрства» ЭЗ і на Заходніх Балканах у падтрымку свабоды і незалежнасьці СМІ.

Стыпэндыяльная праграма кіруецца місіяй RFE / RL для забесьпячэньня дакладнай і незалежнай журналістыкі ў падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма рэалізуецца ўжо пяты год і фінансуецца за кошт гранта амбасады ЗША ў Чэскай Рэспубліцы.

Пра што павінны ведаць заяўнікі

  • Стыпэндыяты будуць адабраныя на конкурснай аснове з краін «Усходняга партнэрства» і краін Заходніх Балкан і будуць базавацца ў мясцовых офісах RFE / RL.
  • Стыпэндыяты будуць інтэграваныя ў паўсядзённую працу бюро, дзе будуць працаваць на пастаяннай аснове для стварэньня кантэнту для ўсіх журналісцкіх плятформаў і ўдзельнічаць у рэдакцыйных абмеркаваньнях пад наглядам і настаўніцтвам прафэсійных калег з RFE / RL. Чакаецца, што ў выніку праграмы стыпэндыяты ўмацуюць свае журналісцкія навыкі і веды, разаўюць свае рэдактарскія якасьці, пашыраць свае прафэсійныя сувязі і паглыбяць разуменьне ролі незалежнай прэсы ў сваёй краіне.
  • Веданьне ангельскай мовы не патрабуецца.
  • Стыпэндыя разьлічана на восем месяцаў — з 4 студзеня 2021 году да 31 жніўня 2021 году. Яна будзе ўключаць наведваньне штаб-кватэры RFE / RL у Празе для дадатковага прафэсійнага разьвіцьця.
  • Удзельнікі праграмы будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на тэрмін праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро RFE / RL, а таксама аплатныя паездкі і пражываньне ў Празе. Стыпэндыятам, якія павінны пераехаць на працу ў мясцовае бюро, напрыклад, з рэгіянальнага гораду ў сталіцу, можа быць прадстаўлена жыльлё.

Як будзе адбывацца выбар

  • Працэс адбору на стыпэндыю праходзіць на конкурснай аснове. Кандыдаты будуць адабраныя на аснове іх кваліфікацыі, іх здольнасьці зрабіць унёсак у працу бюро, іх прыхільнасьці місіі праграмы, а таксама іх прафэсійнай матывацыі і мэтаў, як паказана ў іх суправаджальным лісьце.
  • Пераможцы стыпэндый будуць абвешчаныя да 14 сьнежня 2020 году.

Пытаньні можна накіроўваць на hokuvovaj@rferl. org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG